Дэбаты паміж Трампам і Клінтан пабілі рэкорд папулярнасці

Дэбаты паміж Трампам і Клінтан пабілі рэкорд папулярнасці

Перадвыбарчыя дэбаты паміж кандыдатам на пост прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам і яго апанентам ад дэмакратаў Хілары Клінтан сталі самымі рэйтынгавымі ў гісторыі ЗША, паведаміў у аўторак тэлеканал CNN са спасылкай на дадзеныя сацыялагічнай кампаніі Nielsen.

Паводле яго даных, агульная колькасць аўдыторыі 12 тэлеканалаў, па якіх трансляваліся дэбаты, склала 80,9 млн чалавек, што стала рэкордам за ўсю гісторыю тэледэбатаў у ЗША, якая налічвае больш за 60 гадоў.

Пры гэтым адзначаецца, што вёўся ўлік толькі тых, хто глядзеў тэлевізар дома, і засталіся няўлічанымі гледачы, якія назіралі за дэбатамі ў рэстаранах, барах ці ў офісах, паведамляе "Інтэрфакс".

CNN адзначае, што многія людзі глядзелі дэбаты праз інтэрнэт. На відэахостынгу YouTube да трансляцыі падключыліся 2,5 млн чалавек, трансляцыі на іншых сайтах таксама зафіксавалі некалькі мільёнаў гледачоў.

Першы раўнд тэледэбатаў паміж Трампам і Клінтан адбыўся напярэдадні (у ноч на аўторак па беларускім часе). Паводле меркавання гледачоў, пераканаўчую перамогу ў дэбатах атрымала Хілары Клінтан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі