Дэлегацыя Беларусі паедзе ў МВФ

Дэлегацыя Беларусі паедзе ў МВФ

Дэлегацыя Беларусі паедзе ў Вашынгтон для ўдзелу ў вясной сесіі Саветаў упраўляючых Міжнароднага валютнага фонду. Мерапрыемства пройдзе 19-21 красавіка, інфармуе БЕЛТА. Беларускую дэлегацыю, у склад якой будуць уваходзіць прадстаўнікі міністэрстваў фінансаў, эканомікі, замежных спраў, а таксама Банка развіцця, ачоліць намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Калечыц.

Мяркуецца, што ў Вашынгтоне працягнуцца перамовы аб прадастаўленні нашай краіне крэдыту. Улады Беларусі спрабуюць яго атрымаць ужо працяглы час. Называецца сума ў памеры 3,5 млрд долараў. Аднак МВФ заяўляў пра неабходнасць правядзення структурных рэформаў беларускай эканомікі. У лютым абмяркоўвалася пытанне ЖКГ, узровень кампенсацыі насельніцтвам жыллёва-камунальных паслугаў, а таксама стратэгія павышэння эфектыўнасці кіравання дзяржпрадпрыемствамі. Месяц таму ў Мінску Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі