Дэпутат: Не ведаю, адкуль Сямашка ўзяў, што мы плацім толькі 16% за ацяпленне

Дэпутат: Не ведаю, адкуль Сямашка ўзяў, што мы плацім толькі 16% за ацяпленне

Шараговы спажывец за ацяпленне плаціць толькі 16,8% ад сабекошту, заявіў віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка. Па яго словах, каб выйсці на нулявую рэнтабельнасць, тарыф неабходна павялічыць у 6 разоў.

Але ў рэальнасць названай віцэ-прэм’ерам лічбы не асабліва верыцца, заявіў у каментарыі Еўрарадыё намеснік старшыні камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Валерый Барадзеня.

Валерый Барадзеня: “Не ведаю, адкуль ён узяў гэтую лічбу, што мы 16,8% толькі плацім. Але такое можа быць, асабліва гэта заўважна вясной, калі снег растае там, дзе цеплатрасы ляжаць. І калі мы такі аб’ём зямлі абаграваем, бо інфраструктура дрэнная, састарэлая, то, вядома. гэта будзе дорага. Але, калі казаць пра больш лакальныя за сталіцу месцы, то не вельмі я ў гэта веру. І да ўсяго ― гэта вельмі індывідуальная сістэма аплаты. Але пры такім падыходзе, калі 16,8% ад сабекошту аплачваюць недзе, то цяпер нам больш выгадна пераходзіць на электрычнае ацяпленне, калі гэта так дорага. Бо, як мне падаецца, электрычнасцю ацяпляць было б танней”.

Па словах дэпутата, лепш цяпер патраціць грошы на абнаўленне інфраструктуры электрасетак, каб у будучым адмовіцца ад такіх дарагіх цепласетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі