Для медыкаў хуткай у Мінску купілі 800 персанальных відэарэгістратараў
Мінскіх медыкаў хуткай забяспечылі відэарэгістратарамі
Мінскіх медыкаў хуткай дапамогі забяспечылі відэарэгістратарамі, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
Цяпер у гарадской станцыі хуткай меддапамогі вядзецца аўдыя- і відэазапіс выездаў брыгад з выкарыстаннем персанальных рэгістратараў (ПВР). Мэтай такіх запісаў называецца не толькі кантроль якасці аказання дапамогі, але і фіксацыя супрацьпраўных дзеянняў некаторых грамадзян.
Паведамляецца, што для медыкаў хуткай былі закупленыя амаль 800 ПВР і 22 тэрміналы для захавання інфармацыі і іх зарадкі.
У аператыўным аддзеле станцыі ўсталявалі спецыяльнае праграмнае забеспячэнне. Таксама прынятыя меры па захаванасці і абароне атрыманай відэаінфармацыі. Відэазапісы, як сцвярджаюць у Мінздароўя, не могуць быць выкарыстаныя ў асабістых ці іншых мэтах, не звязаных з прафесійнай дзейнасцю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.