Днямі можа з'явіцца новы галоўны трэнер хакейнай зборнай Беларусі

Да канца тыдня Федэрацыя хакея Беларусі можа прызначыць галоўнага трэнера хакейнай зборнай Беларусі. Пра гэта паведаміў генеральны менеджар мінскага "Дынама" Уладзімір Беражкоў.

"Пошук вельмі няпросты. Але, думаю, імя назавуць да канца тыдня", — цытуе словы Беражкова by.tribuna.com.

Колькі кандыдатаў у спісе, дагэтуль невядома. Напярэдадні з яго выбыў Шон Сімпсан, якога лічылі адным з галоўных кандыдатаў.

Ужо 15 снежня пачнецца чарговы збор хакеістаў нацыянальнай зборнай Беларусі. 19-20 снежня каманда прыме ўдзел у міжнародным турніры "Arosa Challenge". Такім чынам, да панядзелка зборная мусіць мець галоўнага трэнера.

Нагадаем, восенню сёлета галоўным трэнерам зборнай Беларусі быў Уладзімір Крыкуноў, які раптоўна пайшоў у адстаўку. Яму прапанавалі ачоліць каманду "Нафтахімік", а на сумяшчэнне ім пасадаў Федэрацыя хакея Беларусі не пагадзілася.

Усе трэнеры зборнай Беларусі:

Уладзімір Сафонаў — 1992 год

Андрэй Сідарэнка — 1993-1996

Анатоль Варывончык — 1996-2001

Уладзімір Крыкуноў — 2002-2003, 2014

Міхаіл Захараў — 2003-2005, 2009-2010

Глен Хэнлан — 2005-2006, 2009, 2013-2014

Курт Фрэйзер — 2006-2008

Эдуард Занкавец — 2010-2011

Кары Хейкіля — 2011-2012

Андрэй Скабелка — 2012-2013

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі