Долар у Беларусі на таргах 17 ліпеня падаражэў
Па выніках таргоў, якія прайшлі 16 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,0309 да 2,0341 беларускага рубля. Курс еўра працягвае падаць — з 2,2847 да 2,2787 беларускага рубля. Курс расійскай валюты таксама панізіўся: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2311 беларускага рубля (у аўторак — 3,2347).
Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,04%.