Домрачава заняла 12-е месца ў гонцы пераследу ў Халменколене

Домрачава заняла 12-е месца ў гонцы пераследу ў Халменколене

Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава заняла 12-е месца ў гонцы пераследу, якая прайшла 18 сакавіка ў рамках апошняга этапу Кубка свету ў нарвежскім Халменколене. Спартсменка стартавала 21-й і даволі паспяхова павяла гонку — тры агнявыя рубяжы былі “чыстымі” і на апошнюю стральбу Домрачава выйшла 4-й. Але тут яна не закрыла адразу тры мішэні і не змагла зачапіцца за прызавыя месцы.

Перамога ў гэтай гонцы дасталася Мары Лауканен з Фінляндыі, на другім месцы чэшка Габрыэла Коўкалава, на трэцім — францужанка Жусцін Брэза.

Вынікі іншых беларусак, якія ўдзельнічалі ў гонцы: Надзея Скардзіна — 39 месца, Крысціна Ільчанка — 43, Дзінара Алімбекава — 57.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі