Допінг-скандал з беларускім хакеістам у Расіі

Беларускі хакеіст трапіў у допінг-скандал у Расіі. Як паведамляе "Прессбол", у пробе "А" форварда пензенскага "Дызеля" Міхаіла Стэфановіча знайшлі забароненае рэчыва. Яго назва не паведамляецца. У выніку, Расійскае антыдопінгавае агенцтва РУСАДА часова адхіліла Стэфановіча ад вучэбна-трэніровачных збораў і спаборніцтваў.

Адзначаецца, што беларус здаў аналіз 26 кастрычніка пасля гасцявога матча рэгулярнага чэмпіянату ВХЛ супраць ангарскага "Ермака" (перамога з лікам 3:2 у авертайме). Міхаіл Стэфановіч знаходзіцца ў шокавым стане, ад каментароў адмаўляецца.

Нагадаем, за "Дызель" беларускі форвард выступаў з лета 2014-га. У 12 матчах ён набраў 6 ачкоў (3+3) пры паказчыку карыснасці +5.

27 лістапада Стэфановічу споўніцца 25 гадоў. Ён марыў пра тое, каб пагуляць у НХЛ.

Фота — championat.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі