Канцэртная прэзентацыя драйвовай "Велаакустыкі" ад "Дай дарогу!" (фота, відэа)
Акустыкі не атрымалася… Ды якое там! Гэты канцэрт гледачы прызналі ледзь не самым драйвовым за ўсю гісторыю гурта.
17 траўня "Дай дарогу!" нарэшце давезлі да Мінска сваю новую праграму "Велаакустыка". Самыя дарагія квіткі на канцэрт каштавалі блізу 100 долараў! Але, нягледзячы ні на што, брэсцкія панкі зноў навучылі сталіцу, як збіраць "біткі" ў Re:Public.
Еўрарадыё на канцэрце не марнавала часу: ніжэй вы знойдзеце нашы фоткі ды відэа з імпрэзы. А неўзабаве чакайце разгорнуты рэпартаж і відэапрэзентацыю дзвюх новых песень “Дай дарогу!”.