Другі год запар Магілёў застаецца без фестывалю "Магутны Божа"

Сёлета ў Магілёве не будзе міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі "Магутны Божа". Як паведамляе Радыё "Свабода", прычынай сталі фінансавыя праблемы. Замест паўнавартаснага фестывалю пройдуць некалькі асобных канцэртаў. Чыноўнікі аддзела культуры Магілёўскага гарвыканкаму кажуць, што фестываль у поўным аб’ёме пройдзе ў 2012 годзе.

"Магутны Божа" існуе з 1993 года. Штогадовая традыцыя яго правядзення перарвалася летась.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі