Два беларусы пацярпелі ў ДТЗ у Саратаўскай вобласці Расіі

Сутыкнуліся легкавы аўтамабіль і мікрааўтобус / sarnovosti.ru
Сутыкнуліся легкавы аўтамабіль і мікрааўтобус / sarnovosti.ru

Двое грамадзян Беларусі пацярпелі ў ДТЗ, якое адбылося сёння ноччу ў Саратаўскай вобласці Расіі. Сутыкнуліся мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль, паведамляе рэсурс sarnovosti.ru.

Акрамя беларусаў, пацярпелі яшчэ чатыры чалавекі. Кіроўца легкавога аўтамабіля памёр пазней у бальніцы.

Беларусам па 29 гадоў. Стан аднаго з іх ацэньваецца як цяжкі. У яго закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозга і тупая траўма жывата, піша Sputnik. У другога — таксама закрытая чэрапна-мазгавая траўма, а таксама страсенне галаўнога мозга. Яго стан медыкі ацэньваюць як сярэдняй ступені цяжкасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі