Два чалавекі праваліліся пад лёд у цэнтры Мінска

Два чалавекі праваліліся пад лёд у цэнтры Мінска

6 лютага каля 10-й гадзіны відавочца затэлефанаваў на нумар 101 і паведаміў ратавальнікам, што ў рацэ Свіслачы знаходзяцца два чалавекі. Здарэнне адбылося ў цэнтры горада непадалёк ад Палаца спорту, інфармуе прэс-служба МНС

На месцы здарэння супрацоўнікі МНС пабачылі двух мужчын за 100 метраў ад берага. Глыбіня ў тым месцы складае каля 3 метраў. Нецвярозыя мужчыны, якія хацелі перайсці раку, не маглі самастойна выбрацца на бераг. 

У 10.12 ратавальнікі разам з работнікамі МГА "ОСВОД" ратавальнай станцыі "Камсамольскае возера" выцягнулі мужчын з дапамогай ратавальнай вяроўкі і дошкі. Выратаваных перадалі медыкам з брыгады хуткай медыцынскай дапамогі.

Паведамляецца, што мужчын шпіталізавалі з агульным пераахаладжэннем.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі