Двое расійскіх міліцыянтаў з-за сотавага тэлефона забілі студэнта
У расійскім горадзе Ўльянаўск арыштаваныя два міліцыянты, якіх абвінавачваюць у рабаванні і забойстве студэнта, паведамляе “Інтэрфакс”.
Цела 20-гадовага навучэнца з прыкметамі гвалтоўнай смерці знайшлі 15 снежня мінулага года ў рацэ. Як высветлілася, напярэдадні пацярпелага спынілі на вуліцы супрацоўнікі аддзела пазаведамаснай аховы.
Па версіі следства, яны пасадзілі студэнта ў службовы аўтамабіль і паспрабавалі завалодаць сотавымі тэлефонамі ахвяры. Хлопец стаў супраціўляцца і міліцыянты жорстка збілі яго. Каб схаваць сляды злачынства, яны вывезлі пацярпелага на бераг ракі і ўтапілі яшчэ жывым.
Міліцыянтам ужо прад'яўлена абвінавачванне, ім пагражае пажыццёвае пазбаўленне волі.