Двое сутак запар у Беларусі больш за 300 новых выпадкаў COVID-19
"Хуткая" ў Беларусі / Еўрарадыё
Па стане на 26 верасня ў Беларусі зарэгістравана 77 289 выпадкаў захворвання каранавірусам. У параўнанні з мінулымі суткамі прырост склаў 332 выпадкаў заражэння, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Памерла 813 чалавек, у якіх дыягнаставалі COVID-19 (+ 6).
Вылечылася і было выпісана 74 046 пацыентаў.
За час пандэміі было праведзена 1 809 522 тэстаў.
Двое сутак запар у Беларусі рэгіструюць больш за 300 новых выпадкаў COVID-19: 25 верасня прырост склаў 306 пацыентаў. Да гэтага паказчык у тры сотні заразіўшчыхся пераадольваўся 1 ліпеня, пасля чаго колькасць новых выпадкаў, паводле афіцыйнай статыстыкі, пайшла на спад.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.