Двое віцяблян абстралялі машыну з людзьмі
Віцебскі гараддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб асабліва злосным хуліганстве, паведамляе прэс-служба ведамства.
Інцыдэнт адбыўся ўначы 17 чэрвеня 2019 года. 46-гадовы і 19-гадовы мужчыны ехалі па Віцебску на аўтамабілі "Фальксваген Пасат". Яны сталі пераследаваць "Жыгулі" (ВАЗ-21074), у якім ехалі незнаёмыя ім пяць чалавек.
З пнеўматычных самазарадных газабалонных пісталетаў "ПМ49 і "Stalker" мадэлi "S92ME" (абодва — калібра 4,5 міліметра) мужчыны абстралялі "Жыгулі". Яны зрабілі не менш 21 стрэл шарыкавымі кулямі. Пры гэтым кіроўца "Жыгулёў" быў паранены ў твар, а яго машына — пашкоджаная.
Пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю, і амапаўцы затрымалі стралкоў. Мужчынаў абвінавацілі ў асабліва злосным хуліганстве. 46-гадовага абвінавачанага адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах, 19-гадовага стралка ўзялі пад варту.
Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.