Двух беларускіх спартоўцаў дыскваліфікавалі на чатыры гады за мельдоній
Два беларускія спартоўцы дыскваліфікаваныя Нацыянальным антыдопінгавым агенцтвам (НАДА) на чатыры гады за парушэнне антыдопінгавых правілаў. Гэта баксёр Дзмітрый Даронін і пляжны футбаліст Дзмітрый Грыгароўскі.
Абодвух спартоўцаў вінавацяць ва ўжыванні мельдонію.
Грыгароўскага, які выступае за "Гроднооблспорт", дыскваліфікавалі да 25 траўня 2023 года, а Дароніна — да 21 траўня таго ж года.
Таксама былі ануляваныя вынікі Дароніна (вагавая катэгорыя звыш 91 кг), паказаныя з 5 красавіка 2019 года, піша "Прессбол". Дарэчы, у Беларускай федэрацыі бокса гэтага спартоўца называлі адным з самых таленавітых у Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.