Двух жыхароў Бабруйска будуць судзіць за сарваны сцяг
Палотнішча і дрэўка раніцай на зямлі знайшлі работнікі навучальнай установы, яны ж патэлефанавалі ў міліцыю / @pressmvd
Двух жыхароў Бабруйска будуць судзіць "за здзек з Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь", паведамляе прэс-служба МУС.
Сцяг вісеў над уваходам у мясцовы каледж. Раніцай 15 лістапада работнікі навучальнай установы знайшлі палотнішча і дрэўка на зямлі, патэлефанавалі ў міліцыю. Падазраваных затрымалі ў той жа дзень. Аднаму 22 гады, другому 26.
"Са слоў маладых людзей, яны здзейснілі ўчынак пад уздзеяннем алкаголю", — сцвярджаюць у МУС. Там таксама паведамілі, што раней абодва маладыя чалавекі прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці, але за якое правапарушэнне і па якіх артыкулах, не ўдакладнілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.