Двух пасажыраў, якія трапілі ў ДТЗ пад Фаніпалем, прааперавалі ў Мінску

Аварыя пад Фаніпалем / t.me/dzr_by
Аварыя пад Фаніпалем / t.me/dzr_by

У Мінскай клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (БХМД) прааперавалі двух пасажыраў з аўтобуса, які трапіў сёння ў аварыю пад Фаніпалем. Пра гэта распавёў намеснік галоўнага лекара па хірургіі БХМД Ігар Шыманскі, перадае прэс-служба Мінздароўя.

Па яго словах,  адзін з двух пацярпелых быў у цяжкім стане. "У яго была траўма ніжніх канечнасцяў і брушной поласці. Ён будзе знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх", — дадаў Шыманскі.

Усім пацыентам правялі даабследаванне: зрабілі КТ і УГД, узялі аналізы. Двух пацыентаў адпусцілі на амбулаторнае лячэнне.

Як распавядала Еўрарадыё, аўтааварыя з міжнародным аўтобусам "Варшава-Мінск" адбылася зранку 4 кастрычніка. Пры ДТЗ пацярпелі 15 чалавек, восем з іх шпіталізавалі ў мінскія клінікі, астатнія атрымалі меддапамогу на месцы. У БХМД даставілі семярых пацярпелых. Паведамляецца, што ўсе яны дарослыя, два з іх — жыхары Германіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі