Двухгадовая дзяўчынка выпала з акна ў Маладзечне

Сям'я жыве на 4-м паверсе / @skgovby
Сям'я жыве на 4-м паверсе / @skgovby

Двухгадовую дзяўчынку са шматлікімі траўмамі даставілі ўчора ўвечары ў бальніцу Маладзечна. Яна ўпала з чацвёртага паверха. Следчы камітэт Беларусі публікуе відэа, на якім відаць, як дзіця вісіць на акне і спрабуе забрацца назад у пакой.

У выніку дзіця ўпала. Маці дзяўчынкі "ў гэты час знаходзілася ў ваннай, а старэйшы брат у суседнім пакоі", расказалі ў СК. Сям'я жыве ў інтэрнаце.

У міліцыю і медыкам патэлефанавалі суседзі, якія зрабіліся відавочцамі трагедыі. Мясцовы райаддзел Следчага камітэта цяпер праводзіць праверку, высвятляе абставіны здарэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі