Дыега Марадона не выключае, што застанецца жыць у Брэсце

Дыега Марадона не выключае, што застанецца жыць у Брэсце

Дыега Марадона можа застацца жыць у Брэсце, калі скончыць сваю кар'еру ў гэтым горадзе. Пра гэта славуты аргенцінец паведаміў на прэс-канферэнцыі 16 ліпеня.

Кіраўнік праўлення брэсцкага "Дынама" прыляцеў у беларускі горад сёння ўдзень.

Падчас свайго выступу ён падзякаваў сваёй памерлай маме: "Яна накіроўвае мяне ва ўсіх учынках".

Марадона распавёў, што атрымаў прапанову ад брэсцкага "Дынама", калі яго клуб "Аль-Фуджэйра" не падняўся з другога дывізіёна ў першы. "Я ўбачыў, што гэта сур'ёзны праект. Ні секунды не сумняваўся. Калі скончу сваю кар'еру ў Брэсце, я, напэўна, застануся тут жыць", — заявіў спартовец.

Дыега Марадона не выключае, што застанецца жыць у Брэсце
Фота Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі