Марадона на вялікім футболе ў Брэсце. Фотагісторыя
16 ліпеня славуты аргентынскі футбаліст Дыега Марадона наведаў матч "Дынама" (Брэст) — "Шахцёр" (Салігорск). З гэтага зрабілі сапраўднае шоў!
Гледачы (а матч прайшоў пры аншлагу, стадыён змяшчае блізу 10 тысяч чалавек) сустрэлі лепшага футбаліста ХХ стагоддзя аргентынскімі сцягамі.
Глядзіце, як гэта было, у фотагісторыі Еўрарадыё!