Дырэктар "Крумкачоў" не дазволіў кіраўніку АБФФ надзець яму медаль

Алег Давідовіч / krumkachy.com
Алег Давідовіч / krumkachy.com

Дырэктар футбольнага клуба "Крумкачы" Алег Давідовіч не стаў прымяраць срэбраны медаль другой лiгi. Узнагароду спрабаваў надзець яму на шыю кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў.

На цырымоніі ўзнагароджання Давідовіч паціснуў Базанаву руку, але медаль заціснуў у сваёй руцэ і пайшоў далей. Кіраўнік АБФФ услед яму штосьці эмацыйна крычаў.

Відэа здарэння клуб "Крумкачы" апублікаваў у сваіх сацсетках.

У фінале другой лігі "Ніва" ў дадатковы час абыграла "Крумкачоў" (5:2). Тым не менш абедзве каманды атрымалі права на павышэнне ў першую лігу.

"Крумкачы" былі адзіным футбольным клубам, які ў 2020-м цалкам выступіў супраць гвалту з боку сілавікоў.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі