Дырэктар завода "дэманстратыўна наведваў цэхі", каб бачылі, што яго адпусцілі

Віктар Самончык на прадпрыемстве / rmz.by
Дырэктара Рэчыцкага метызнага завода Віктара Самончыка адпусцілі. Пра яго затрыманне стала вядома 28 студзеня з неафіцыйных крыніц. Сілавікі вывелі Самончыка з прадпрыемства ў кайданках. Як піша "Флагшток", дырэктар ужо на наступны дзень з'явіўся на працы і "дэманстратыўна наведваў цэхі", каб усе бачылі, што яго адпусцілі.
Што стала падставай для затрымання кіраўніка прыбытковага прадпрыемства, невядома. На заводзе гавораць пра "фінансавыя справы", паколькі на допыт забіралі і работніка з бухгалтэрыі.
У затрыманні дырэктара не выключалася нават палітыка. Нібыта сілавікі былі незадаволены, што ён недастаткова актыўна ачышчаў завод ад іншадумцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.