Дырэктара "Мінскрамбуда" і начальніка з Дэпартамента аховы МУС судзяць за хабар

Дзмітрый Харужык

Дзмітрый Харужык / СТБ

23 красавіка ў Цэнтральным судзе Мінска пачнецца разгляд справы Дзмітрыя Харужыка і Сяргея Кляўко, заўважыла "Наша Ніва". Мужчыны праходзяць па справе аб дачы хабару ў асабліва буйным памеры. Ім пагражае да 15 гадоў калоніі.

Сяргей Кляўко — 50-гадовы экс-міліцыянт. Больш за 27 гадоў ён праслужыў у міліцыі і больш за пяць гадоў узначальваў аддзел тылавога забеспячэння Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС. У студзені 2023-га Кляўко выйшаў на пенсію ў званні падпалкоўніка.

Аддзел тылавога забеспячэння, які ён узначальваў, займаецца закупкамі (у тым ліку праз тэндары), рамонтам будынкаў, будаўніцтвам, захоўваннем рыштунку і сочыць выкарыстаннем рэсурсаў у Дэпартаменце аховы.

40-гадовы Дзмітрый Харужык — кіраўнік "Мінскрамбуда", які ён узначальвае ўжо некалькі гадоў. Гэтая дзяржаўная арганізацыя займаецца будаўніцтвам, вытворчасцю будаўнічых матэрыялаў, здае ў арэнду тэхніку і памяшканні, мае ўласны санаторый "Спадарожнік" пад Мінскам.

Хто з іх каму даў хабар — пакуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі