Дырэктара полацкай школы, які прасіў Качанаву пра новыя выбары, звольнілі
У Полацку звольнілі дырэктара СШ №10 Сяргея Страчко. У каментары TUT.by мужчына паведаміў, што за месяц яму налічылі чатыры парушэнні.
"Звольнены паводле артыкула за чатыры дысцыплінарныя спагнанні з 5 студзеня да 6 лютага гэтага года", — сказаў Страчко і адмовіўся ад далейшых каментароў.
У жніўні 2020-га мужчына запісаў відэазварот да педагогаў краіны і старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай — ураджэнкі Полацка. Ён патрабаваў правесці перападлік галасоў і зладзіць новыя прэзідэнцкія выбары.
Настаўнікам ён нагадваў, што на іх ляжыць вялікая адказнасць за падзеі ў краіне. Страчко прасіў калег напісаць калектыўны зварот у пракуратуру, каб прыцягнуць да адказнасці тых, хто аддаваў злачынныя загады. Акрамя таго, ён заклікаў настаўнікаў напісаць зварот з патрабаваннем правесці перападлік галасоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.