Дыспетчары паведамілі пілотам Ryanair пра бомбу раней, чым атрымалі ліст?

Дыспетчары паведамілі пілотам Ryanair пра бомбу раней, чым атрымалі ліст?

Некамерцыйны цэнтр "Дасье" Міхаіла Хадаркоўскага атрымаў і прааналізаваў (сумесна з выданнямі The Daily Beast і Der Spiegel) копію мэйла, адпраўленага "салдатамі ХАМАС" ў мінскі аэрапорт. З яго вынікае, што беларускія дыспетчары паведамілі пілотам Ryanair аб мініраванні самалёта на 27 хвілін раней, чым самі атрымалі паведамленне пра бомбу.

Па версіі "Дасье", ліст з пагрозамі атрымала і адміністрацыя "Літоўскіх аэрапортаў". А вось ва ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі Грэцыі пагроз не прыходзіла.

Паводле версіі афіцыйнага Мінска, дыспетчары паведамілі пілотам Ryanair пра бомбу пасля атрымання ліста на электронную пошту. 26 траўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён прыйшоў са Швейцарыі. "ХАМАС, не ХАМАС — гэта сёння не мае значэння", — сказаў ён. Як вядома, гэты рух афіцыйна абверг сваё дачыненне да адпраўкі ліста.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі