Дыялог "Беларусь-Еўропа" — цяпер без апазіцыі?
Падчас візіту ў Беларусь генеральны сакратар Савета Еўрасаюза Хаўер Салана пацвердзіў, што ЕС хоча наладзіць больш шчыльны кантакт з беларускімі ўладамі. Салана заявіў, што візітам застаўся задаволены. Візіт еўрачыноўніка нават тэлеканал "Euronews" асвятляў вельмі стрымана: пра сустрэчу Саланы з прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці не было сказана ні слова. Можа, прычына ў заяве Аляксандра Лукашэнкі, што ён не пацерпіць ніякіх пасярэднікаў у дыялогу ЕС-Беларусь? На думку палітолага Юрыя Чавусава, гэтая заява ўжо не зможа ўвасобіцца ў жыццё.
Юры Чавусаў: “Аляксандр Рыгоравіч у гэтым выпадку канчаткова адарваўшыся ад жыцця — не разумее, з кім ён прамаўляе. У дэмакратычнай дзяржаве не можа быць такой аднасуб’ектнасці, і манапольнасці адной палітычнай пазіцыі. Тым больш не можа быць ў Еўразвязе, дзе дзясяткі дзяржаваў з зусім рознымі падыходамі да беларускай праблематыкі. Ёсць дзяржавы, як некаторыя нашыя суседзі, якія імкнуцца быць адвакатамі Беларусі ў Еўразвязе. А ёсць такія дзяржавы, як Галандыя альбо Чэхія, якая старшынстваваць будзе ў Еўразвязе, і гэта краіна займае дастаткова жорсткую пазіцыю ў дачыненні, напрыклад, да парушэння правоў чалавека ў Беларусі.”
Палітолаг Юры Шаўцоў лічыць, што беларуска-еўрапейскае супрацоўніцтва нарэшце паднялася хоць на нейкі ўзровень. Бо ранейшыя кантакты беларускай апазіцыі і прадстаўнікоў Еўрасаюзу нагадваюць дзіцячы садок.
Юры Шаўцоў: “Я думаю, гэта ўвогуле дзіцячы садок. Мне падабаецца пункт гледжання Аляксандра Рара, нямецкага даследчыка, які кажа, што на ўзроўні афіцыйных структур канешне Салана павінен кантактаваць з Лукашэнкам, але апазіцыя наша павінна кантактаваць у Еўропе з людзьмі свайго ўзроўня: лідэры партый — з лідэрамі партый, калі яшчэ нехта стаўся дэпутатам, ці яшчэ кімсьці — адпаведна з такога ж узроўня людзьмі на Захадзе”.
На думку Шаўцова, ранейшыя стасункі апазіцыі з прадстаўнікамі Еўразвязу не давалі ніякага плёну. А цяпер Беларусь і Еўрасаюз пачнуць збліжацца:
Юры Шаўцоў: “Але ўпершыню адбылося галоўнае, калі чыноўнікі Еўрапейскага саюзу пачалі сустракацца з тымі людзьмі ў Беларусі, хто сапраўды прымае рашэнне. Бо ўсе гэтыя сустрэчы з апазіцыяй яны збольшага рытуальныя, яны ніякага дачынення да сур’ёзнай палітыкі ўсур’ёз не маюць.
Я думаю, хутчэй за ўсё Беларусь будзе прынята ва Ўсходняе партнёрства. Але далейшы палітычны дыялог будзе ў стане паўзы. Бо крыху болей за паўгода ў нас пачнецца перадвыбарчая прэзідэнцкая кампанія, і наўрад ці Еўрапейскі саюз будзе гатовы пераходзіць да новай стадыі палітычнага дыялогу да таго як у нас яна пройдзе. З другога боку, у самім Еўрапейскім саюзе зараз пераходная стадыя, завяршаецца ратыфікацыя Лісабонскай дамовы, якая адразу пераходзіць да выбараў у Еўрапарламент”.
Крыху іншага меркавання трымаецца Юры Чавусаў. Апошні тыдзень, кажа ён, быў беспрэцэдэнтным у замежна-палітычнай гісторыі Беларусі: нашу краіну наведалі прадстаўнікі Савета Еўропы і Еўрапарламент, еўракамісар Салана і прэм’ер-міністр Латвіі Годманіс. На думку палітолага, збліжэнне нашай краіны з Еўрасаюзам цяпер можа быць толькі запаволенае, але спыніць яго ўжо не ўдасца:
Юры Чавусаў: "Новыя жорсткія палітычныя рэпрэсіі могуць замарудзіць працэс дыялогу. Наўрад ці — скасаваць яго цалкам, бо тут пытанне геапалітычнае. Еўрапейцы імкнуцца ўключыць Беларусь у геапалітычную арбіту Еўрасаюзу. У тым ліку праз праграму Ўсходняга партнерства, якая хутчэй за ўсё будзе зацверджана і будзе распаўсюджвацца ў Беларусі. Так што тут працэсы могуць быць і не вельмі паслядоўныя, неадназначныя, але агульны кірунак, на ўключэнне Беларусі ў еўрапейскую арбіту, застанецца".
Фота — ByMedia