“Дыялогі жніўня”: ці варта іх весці праз тры гады — эфір з Ушаковым
Уладзімір Ушакоў / Еўрарадыё
Раскіданыя па ўсім свеце беларусы не забыліся, што стала прычынай іх вымушанай эміграцыі — рэпрэсіі лукашэнкаўскага рэжыму, што цягнуцца з лета 2020 года і да сёння. Пазбаўленыя радзімы людзі працягваюць асэнсоўваць падзеі жніўня таго года, іх прычыны і наступствы. Наступствы для сябе і для краіны. Беларусы, якія аказаліся ў Фінляндыі, сабраліся ў тэатральны праект і пакажуць 9 жніўня спецыяльна падрыхтаваны імі да гэтай даты спектакль. І гэта будзе першы ў гісторыі спектакль на беларускай мове ў Хельсінкі.
Чаму беларусы працягваюць рэфлексаваць пра падзеі 2020 года і ў чым галоўныя адметнасці гэтай пастаноўкі? Ці здольнае мастацтва дапамагчы людзям справіцца з псіхалагічнымі траўмамі, нанесенымі рэпрэсіямі, перажытым гвалтам і вымушанай эміграцыяй? Ці існуе пагроза, што наша эміграцыя зацягнецца надоўга і як у такім выпадку нам захаваць сваю беларускасць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае былы кіраўнік і рэжысёр Беларускага сучаснага мастацкага тэатра, заснавальнік Беларускага тэатральнага праекта ў Хельсінкі Уладзімір Ушакоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.