Дзе даражэйшая беларуская "малочка", у Мінску ці ў Маскве? (табліца)
Пра беларускую "малочку" ў расійскіх крамах ходзяць легенды ― і якасная яна, і натуральная і смачная. І, ці не самае галоўнае, — танная. Ходзяць нават чуткі, што беларускае малако і смятана ў Расіі больш танныя, чым у самой Беларусі. Маўляў, такім чынам нашы прадпрыемствы ствараюць у вачах расіян пазітыўны вобраз брацкай краіны. Параўнаць смак і натуральнасць беларускіх прадуктаў з маскоўскіх крамаў з тымі, што на паліцах мінскіх, цяжка. А вось кошты ― калі ласка.
На просьбу Еўрарадыё жыхар Масквы схадзіў у самую звычайную краму і сфатаграфаваў кошты на беларускую смятану, ражанку, тварог і малако. Мы праз дзень зрабілі тое самае ў Мінску. Для нагляднасці перавялі ў долары, вынік у табліцы (курсы долара ўзятыя з сайтаў Нацыянальнага банка Беларусі і Цэнтрабанка РФ па стане на 12 кастрычніка — 1,9 і 62 рублі адпаведна).
Як бачым, чуткі пра заніжаныя адмыслова для Масквы кошты на беларускае малако і смятану не зусім адпавядаюць рэчаіснасці. У некаторых выпадках беларуская малочная прадукцыя у сталіцы суседняй дзяржавы каштуе ўдвая больш, чым у Мінску.