Дзе патусіць на выхадных 14-16 лютага, раіць Ганна Чыстасердава

Ганну Чыстасердаву вельмі лёгка сустрэць на ўсіх імпрэзах сталічнай галерэі “Ў”, але яна даволі рэдкі госць мерапрыемстваў па-за працоўным месцам. Часцей за ўсё атрымліваецца “выйсці ў свет” падчас паездак за мяжу, там больш вольнага часу і нішто не цісне. Напрыклад, бліжэйшы канцэрт, які Ганна для сябе запланавала — выступ Bonobo 20 лютага ў Вільні.

Але і беларускімі музыкамі Ганна Чыстасердава таксама цікавіцца. Любіць у вольны час так проста наведаць Філармонію і паслухаць класічныя творы. Што ж тычыцца выхадных 14-16 лютага, то, нягледзячы на святочны канцэрт J:Mopc ды розныя “Закаханыя фэсты”, свой выбар пакідае за трэшнячком і дэбошам.

Раіць схадзіць

Не раіць

Кіно

“Німфаманка. Частка 1”

14-16 лютага:

Ракета: 19:00, 21:10

Канцэрты

“Разбітае сэрца пацана”

14 лютага, пятніца:

Клуб “Цэнтр”

Пачатак: 19:00

Квіткі: 60-150 тыс.

Даведкі: (любы аператар) 6384444

Тэатры

“Шелк”

14 лютага, пятніца:

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек

Паводле твора А.Барыка

Пачатак: 19:00

Квіткі: 15-35 тыс.

Даведкі: (17)3270532, (17)3271365

ПлаSтформа Мінск 2014

14 лютага, пятніца:

"Вечар малых форм"    

Тэатральная лабараторыя "Fortinbras"(Мінск) — "Чайка"

Skvo’s Danc Company (Мінск) — "Секунда ДО" (сумесна з гуртом Port Mone), "Я в n-ой степени"

Тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі Д.Юрчанка (Віцебск) - "Перевод"

Студыя сучаснага танца "Паралелі" (Віцебск) — "Хранители"

Група сучаснай харэаграфіі Quadro (Гомель) — Right, left, middle

15 лютага, субота:

Laboratory Figures Oskar Schlemmer (Магілёў) — "Мёртвыя ды жывыя фігуркі"

16 лютага, нядзеля:

Танц-тэатр "Галерэя" (Гродна) — "Приходят и уходят" , "Дважды два"

Закрыццё Форума

Даведкі: (44)7999877, (29)7663023

Выставы

“Парнат 84-11б”

Нацыянальны гістарычны музей РБ

(вул. Карла маркса, 12)

Праект прысвечаны мінскаму мастацкаму вучылішчу 80-х гадоў і яго выпускнікам

Працуе: 11:00-19:00

Даведкі: (17)3270005, (17)3274322

Падзеі

Artes Liberales

Галерэя Ў

(пр-т Незалежнасцi 37а)

"Мастацтва і Тэхна-Логіі: прасторы медыяцыі"

Працуе: 11.00-22.00

Даведкі: (17)2863168, (17)2845399

Разбітае сэрца пацана”, мне падаецца, адны з найбольш вясёлых і актыўных музыкаў на нашай беларускай сцэне. Іх канцэрт адбудзецца акурат 14 лютага ў клубе “Цэнтр”. Думаю, што той святочны задор, які падараць і хлопцы, і дзяўчаты з гэтага гурта, усім нам будзе абсалютна не лішнім”.

Ганна, нават не праглядала тое, што прапануюць сталічныя начныя клубы, бо розныя "матрошкі" ды аголеныя дзяўчаткі яе не прывабліваюць. Але ніякай непрыязнасці да клубных вечарынак у арт-дырэктаркі “Галерэі “Ў” няма. Маўляў, у кожнага мерапрыемства ёсць свая аўдыторыя, проста Ганна не вельмі ў іх разбіраецца.

“У Мінску чакаецца прэм’ера новага фільма Ларса Фон ТрыераНімфаманка”, — пераключаецца на кінатэатры Ганна Чыстасердава. — Калі яшчэ магчыма, то вельмі раю паглядзець гэты фільм. Гэта вельмі неадназначны рэжысёр. Ён заўсёды здзіўляе нечым новым і хвалюе сваімі фільмамі. Для мяне дастаткова дзіўна, што гэты фільм будзе паказаны ў Дзень святога Валенціна, але... Для тых, хто не баіцца акунуцца ў... вельмі актыўныя сэксуальныя абставіны, раю гэтую прэм’еру”.

Апроч таго, Ганна раіць схадзіць 15 лютага ў “Галерэю “Ў” на праект Artes Liberales-2014. У гэты дзень у 20:00 там адбудзецца паказ фільма “Голем, як ён прыйшоў у свет” (1928г.) з жывым музычным суправаджэннем ад электроннага праекта I/DEX. Ну, і ўвогуле, Ганна раіць сачыць за мерапрыемствамі праекта, бо адбываецца безліч цікавых сустрэч, размоваў, майстар-класаў і паказаў.

“Ужо больш чым два тыдні цягнецца выстава “Парнат 84-11б”, — шкадуе, што ніяк не паспявае схадзіць у “Нацыянальны гістарычны музейГанна Чыстасердава. — Вельмі цікавы праект, прысвечаны жыццю нашага мастацкага вучылішча. Арганізатары сабралі вельмі шмат дакументальнага матэрыялу пра тое, як і чым жыў Парнат у 80-я гады, як развіваўся прафесійны лёс выпускнікоў... Вельмі жывы зрэз культурніцкага і мастацкага развіцця з большага мінскай сцэны. Таму вельмі раю ўсё ж адарвацца ад штодзённых спраў і наведаць выставу”.

З сумам Ганна прызнаецца, што час на тэатры знайсці ўсё складаней, але прагляд афішы на бліжэйшы week end можа змяніць справу.

“У Тэатры ляляк прэм’ера спектакля пад назвай “Шелк” паводле сусветна вядомага твора Алясандра Барыка. Даволі цікавы твор, і вельмі цікава, як гэта будзе выглядаць менавіта ў тэатры лялек. Да таго ж, у гэты ж час у Мінску праходзіць Міжнародны фестываль пластычных мастацтваў “ПлаSтформа”. У іх вельмі актыўная праграма, таму раю за ёй сачыць. Штодня праходзяць тэатральныя перформансы, дыскусіі... Для аматараў сучаснага тэатра гэта тое мерапрыемства, пра якое не варта забывацца”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі