"Дзень безбілетніка - 2008". Фотарэпартаж
7-га лістапада гурт “beZ bileta” адзначыў “Дзень безбілетніка-2008”
вялікім сольным канцэртам у мінскім клубе “Рэактар”, фотарэпартаж з
якога і прапануем вашай увазе! Дата канцэрту была абраная не выпадкова: вось ужо чацвёрты год гурт такім чынам адзначае Дзень народзінаў свайго лідэра Віталіка Артыста, які трапляе акурат на 10 лістапада.
У гэты дзень гурт абавязкова прыдумвае і праводзіць якія-небудзь акцыі ды неспадзяванкі: мы ўжо ведаем, як хлопцы раздавалі дыскі “Нарисована” усім аштрафаваным 10 лістапада 2004-га года; годам пазней Віталік зрабіў унікальны канцэрт па тэлефоне і больш за дзве гадзіны выконваў пад гітару любімыя песні з рэпертуару “beZ bileta”. У 2006-м аб’явіў конкурс на лепшую кавер-версію адной з кампазіцый гурта.
Ну а сёлета фанаты творчасці каманды “beZ bileta” , якіх дарэчы ў зале “Рэактара” сабралося больш за тысячу, змаглі паўдзельнічаць у здымках кліпа на хіт “Две лодкі”. Адбывалася гэта наступным чынам: усім прысутным было прапанавана запісаць на любое відэазапісываючае прыстасаванне (тэлефон, відэакамеру, фотаапарат) тое, што адбывалася у зале падчас канцэрту, а пасля даслаць гурту. Абраныя часткі відэа, як паабяцалі музыкі, абавзкова з’явяцца ў будучым кліпе!!!
Яшчэ адной неспадзяванкай ад “beZ bileta” сталася навіна пра вяселле бас-гітарыста гурта. Вяселле адбывалася на наступны пасля канцэрту дзень, таму Віталік пажартаваў, што ў прыхільніц Аляксанда Мышкевіча засталося яшчэ колькі часу, каб прызнацца ў каханні няхай нават і на канцэрце!!!
Пасля канцэрту "безбілетнікі" зладзілі аўтограф-сесію для сваіх фанатаў.
Што тут дадаць, у гэты вечар, вечар 7-га лістапада, музыканты адыгралі сапраўды файны канцэрт, поўны драйву, пазітыву, бясконцай энэргетыкі і хітоў! У “beZ bileta” усё атрымоўваецца!
Бясконца радыя за хлопцаў!
Фота by Tarantino