"Дзень Д": улады Брытаніі распрацавалі дэталёвы план на выпадак смерці каралевы

Партрэт каралевы Лізаветы II і прынца Філіпа​ / NCA Newswire / Pool / Getty Images
Партрэт каралевы Лізаветы II і прынца Філіпа​ / NCA Newswire / Pool / Getty Images

Кіраўніцтва Вялікабрытаніі распрацавала дэталёвы план дзеянняў урада і каралеўскай сям'і на выпадак смерці Лізаветы II, паведамляе выданне Politico.

Жыццю 95-гадовай каралевы зараз нішто не пагражае, акрамя як COVID-19, аднак улады вырашылі загадзя падрыхтавацца да магчымай смерці Лізаветы II.

План змяшчае праграму дзеянняў на 10 дзён — з моманту смерці да пахавання. Дзень смерці каралевы будзе названы "Дзень Д", а ўсе наступныя — "Дзень Д+1", "Дзень Д+2" і гэтак далей.

Улады маюць намер вырашыць дзве задачы. Па-першае, справіцца з магчымым хаасам у сталіцы, куды стануць прыбываць брытанцы з усёй краіны, каб развітацца з каралевай (аперацыя "Лонданскі мост"). А па-другое, прывесці на трон прынца Чарльза (аперацыя "Вясновы прыліў").

Абедзве аперацыі максімальна дэталізаваны. Распрацоўшчыкі плана ўсведамляюць ўсе рызыкі і цяжкасці, звязаныя са смерцю каралевы і пытаннямі перахода ў спадчыну прастола.

Так, адна з задач складаецца ў тым, каб прыспусціць сцягі сінхронна па ўсёй краіне. На думку ўладаў, несінхронное спусканне сцягоў можа выклікаць "гнеў у грамадстве".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі