Дзень выбараў прэзідэнта ў Беларусі — анлайн. Бітва на Нямізе

Ланцуг АМАПа на праспекце Пераможцаў у Мінску / Еўрарадыё
Ланцуг АМАПа на праспекце Пераможцаў у Мінску / Еўрарадыё

Сёння праходзіць асноўны і апошні дзень галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі. У гэтым годзе пяць кандыдатаў: Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская і Сяргей Чэрачэнь. Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 8:00 раніцы і зачыняцца ў 20:00.

На гэтых прэзідэнцкіх выбарах рэкордная яўка на датэрміновае галасаванне — 41,7%.

Гэтыя выбары запомніліся тым, што не ўсе прэтэндэнты ў кандыдаты змаглі застацца на волі да дня рэгістрацыі ў кандыдаты. Віктар Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі ўжо больш за два месяцы знаходзяцца пад арыштам. Разам з імі дзясяткі актывістаў і сяброў ініцыятыўных групаў.

За час датэрміновага галасавання затрымалі кіраўніка штаба Святланы Ціханоўскі — Марыю Мароз. Быў затрыманы на 10 сутак і начальнік штаба Сяргея Чэрачня -—Мікалай Лысенка.

Пра тое, як праходзіць апошні і асноўны дзень галасавання, мы расказваем вам у тэкставым анлайне — каб не залежаць ад якасці сувязі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі