Дзетсад пад Бабруйскам, выхаванец якога памёр, не сталі закрываць на каранцін
Фота носіць ілюстрацыйны характар / altapress.ru
У Бабруйску і Бабруйскім раёне за адзін дзень памерла двое дзяцей. Спачатку стала вядома пра смерць двухгадовай дзяўчынкі ў Першамайскім раёне горада. Дактары падазраюць, што прычынай стала маланкавая форма генералізаванай менінгакокавай інфекцыі. У дзіцячым садку, куды хадзіла дзяўчынка, аб'яўлены каранцін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.