У Бабруйску памерла двухгадовая дзяўчынка

У Бабруйску памерла двухгадовая дзяўчынка

26 снежня ў Бабруйску памерла двухгадовая дзяўчынка. Пра гэта журналістам мясцовага выдання "Коммерческий курьер" паведаміла жанчына, чыё дзіця ходзіць у гэты ж садок. Па словах бабруйчанкі, прычынай смерці стала небяспечнае віруснае захворванне, што вельмі ўстрывожыла бацькоў.

27 снежня ў гарвыканкаме адбылася сустрэча з удзелам прадстаўнікоў устаноў аховы здароўя Бабруйска. Чыноўнікі пацвердзілі смерць дзіцяці. Па словах медыкаў, у дзіцячым садку праводзіцца неабходны комплекс эпідэміялагічных мерапрыемстваў.

Паводле папярэдняй інфармацыі партала TUT.by, дзіця памерла дома. З'явіліся звесткі, быццам у дзяўчынкі быў менінгіт, але гэтая інфармацыя не пацвердзілася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі