Джулія Робертс і Брытні Спірс магчыма пажывуць разам

Галівудская актрыса Джулія Робэртс прапанавала скандальнай амерыканскай спявачцы Брытні Спірс пераехаць у яе дом на Бэверлі Хілс. Паводле амерыканскага часопіса Vanity Fair, актрыса хвалюецца за душэўны стан Спірс. Каб выратаваць поп-зорку ад дэпрэсіі, Робэртс прапанавала ёй пажыць разам, бо яе дом - лепшае месца для адпачынку і здымання стрэсу.

Уладальніца Оскара таксама абвінаваціла прэсу ў "сталых нападках на адну з самых улюбёных артыстак". Актрыса лічыць, што з-за крытыкі і судовых паседжанняў па правах апекі над дзецьмі Спірс знаходзіцца ў стане пастаяннага стрэсу, які можа вельмі хутка ператварыцца ў сур'ёзныя псіхічныя праблемы.

Тым часам, сама Брытні абвінаваціла людзей у жорсткасці і жаданні зламаць яе. Маўляў, ўсе жадаюць "разарваць яе на кавалкі, і пакінуць на памяць".

Нагадаю, што 18 кастрычніка суд часова пазбавіў Брытні Спірс права бачыцца з яе дзецьмі. А 30 кастрычніка суд дазволіў Спірс тройчы ў тыдзень бачыцца з яе двума сынамі, але толькі ў прысутнасці трэцяй асобы.

Фота: actrices.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі