Дзмітрый Кісялёў не бачыць сваёй адказнасці за вайну ва Украіне

Дзмітрый Кісялёў не бачыць сваёй адказнасці за вайну ва Украіне

7 красавіка ў Мінску адчыніўся мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik, даччыны праект міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння".

На яго адкрыцці гендырэктар агенцтва Дзмітрый Кісялёў заявіў, што "Расія сёння" і Sputnik не маюць на мэце крытыкаваць цяперашнюю беларускую ўладу. На сустрэчу з журналістамі таксама запрасілі міністра інфармацыі Беларусі Лілію Ананіч і пасла Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава.

Ананіч заявіла, што пастараецца не дапусціць новых інфармацыйных войнаў паміж Беларуссю і Расіяй. Па яе словах, якія перадае БелаПАН, сёння вядуцца "інфармацыйныя вайны не толькі ў дачыненні да Беларусі і Расіі", але і "ў глабальным плане — паміж Захадам і Усходам".

У адказ Кісялёў паведаміў, што ён "не думае катэгорыямі інфармацыйных войнаў". А калі паміж краінамі "ёсць нейкая спрэчка, яна не азначае вайну". "Мы, Sputnik, ні з кім не ваюем у свеце. Інфармацыйныя вайны вядуць кібератрады Злучаных Штатаў Амерыкі, якімі кіруе чатырохзоркавы генерал. Мы ж займаемся прафесійнай дзейнасцю, журналістыкай".

Журналісты пацікавіліся ў Кісялёва, ці не адчувае ён адказнасць за тое, што яго перадачы "натхнілі" многіх людзей на вайну супраць Украіны. Расійскі госць заявіў, што не адчувае сябе датычным "да дзяржаўнага перавароту, які адбыўся ва Украіне, да касетных боепрыпасаў, якія скідаў кіеўскі рэжым на мірныя галавы ўкраінскіх грамадзян". Па яго словах, ва Украіне ідзе грамадзянская вайна, якая пачалася "пры падтрымцы амерыканцаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі