Дзмітрыя Шакуту пасля доўгага перапынку пабачылі на хакеі ў Мінску

Дзмітрыя Шакуту пасля доўгага перапынку пабачылі на хакеі ў Мінску

18 снежня ў Мінску на хакеі заўважылі Дзмітрыя Шакуту. Як паведамляе Tribuna.com, ён гуляў за аматарскі клуб "Бастыён-2" пад сёмым нумарам.

Апошні раз да гэтага кікбаксёр выходзіў на лёд на наступны дзень пасля смерці мастака Рамана Бандарэнкі.

Шакуту падазраюць у тым, што ён быў на "Плошчы перамен" 11 лістапада, калі там збілі Рамана Бандарэнку. Пазней Бандарэнка ад траўмаў сканаў у лякарні. Фанаскапічнае даследаванне, якое TUT.by замовіў расійскім спецыялістам, паказала з вялікай доляй верагоднасці, што на наступны дзень пасля збіцця менавіта Шакута па тэлефоне абмяркоўваў гэтую гісторыю са старшынёй Федэрацыі хакея Дзмітрыем Баскавым

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі