Дзве беларускія каманды выйшлі ў плэй-оф Лігі Еўропы! (відэа)
Мінскае "Дынама" і салігорскі "Шахцёр" прайшлі клубы з Румыніі і Бельгіі.
Першым пуцёўку ў плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы "аформіў" салігорскі "Шахцёр", які пасля бліскучага гасцявога выйгрыша ў бельгійскага "Зюлтэ Варэгема" (5:2), у Барысаве згуляў унічыю 2:2.
Мінскае "Дынама" на "Барысаў-Арэне" выйграла ў "Клужа" — 1:0. З лікам 2:0 дынамаўцы святкавалі перамогу ў гасцях. На 71-й хвіліне гол забіў Ігар Стасевіч, праз 10 хвілін ён зарабіў пенальці, які рэалізаваў Удоджы. Адзначым, што з 25-й хвіліны, пасля выдалення Рады, гаспадары поля гулялі ў меншасці.
Лёсаванне матчаў плэй-оф пройдзе ў пятніцу. Нагадаем, што заўтра стане вядомы і сапернік барысаўскага БАТЭ ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.
Фота — БЕЛТА