Дзве беларускія партыі атрымалі нарвежскую прэмію

Партыя БНФ і Аб’яднаная грамадзянская партыя ўзнагароджаны прэміяй імя С’юра Ліндэбрэке за дзейнасць у галіне дэмакратыі і правоў чалавека.

Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Осла, у рамках з’езду Кансерватыўнай партыі Нарвегіі. Ад імя двух беларускіх партый прэмію атрымаў намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Паводле яго словаў, прэмія заснаваная сёлета ў гонар былога лідэра кансерватараў і вядомага змагара за правы чалавека С’юра Ліндэбрэке.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі