Дзевяцігадовы хлопчык угнаў бацькаву машыну, каб паехаць у школу (відэа)
28 студзеня ў аператыўна-дзяжурную службу Кастрычніцкага РАУС Магілёва звярнуўся мясцовы жыхар. Мужчына заявіў пра ўгон аўтамабіля "Аўдзі А6", прыпаркаванага каля яго дома, паведамляе прэс-служба МУС.
Вывучыўшы запіс камеры відэаназірання, аператыўнікі пабачылі момант угону. Высветлілася, што за рулём машыны быў дзевяцігадовы сын гаспадара. Пакуль бацькі не было дома, хлопчык узяў ключ ад машыны, завёў яе і паехаў у школу.
Ён без праблем праехаў па ажыўленай вуліцы ў час пік прыкладна паўкіламетра, прыпаркаваўся каля школы і пайшоў на ўрокі.
Цяпер у акалічнасцях інцыдэнту разбіраюцца праваахоўнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.