Дзяржаўная газета адрэтушавала здымкі, каб прыбраць "Пагоню"

Дзяржаўная газета адрэтушавала здымкі, каб прыбраць "Пагоню"

Дзяржаўная газета "Адзінства", якая выдаецца ў Барысаве, адрэтушавала здымкі, каб прыбраць герб "Пагоня". Імі ілюстравалася публікацыя пра трэнэра па кросфіце Віктара Захарʼева. "Пагоня" была на яго світшоце, аднак пасля рэтушавання застаўся толькі надпіс "Belarus". Як інфармуе Радыё Свабода, Захар'еў даў згоду на замазванне герба. Аўтарка артыкула Кацярына Варабʼёва прызналася, што сама вырашыла замазаць герб, бо не хацела адхіляцца ў публікацыі ад тэмы вазочнікаў. "Але атрымалася як атрымалася. Выйшаў адваротны эфект", — напісала яна РС.

"Пагоня" — герб ВКЛ, БНР і Рэспублікі Беларусь у 1991-1995 гадах. У нашай краіне ён мае статус нематэрыяльнай гістарычна-культурнай каштоўнасці.

Дзяржаўная газета адрэтушавала здымкі, каб прыбраць "Пагоню"
edinstvo.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Дзяржаўная газета адрэтушавала здымкі, каб прыбраць "Пагоню"
Фота Віктара Захар'ева з яго сацсетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі