Дзяржава патраціць каля паўмільёна долараў на новыя сталічныя прыпынкі

Некаторыя навесы, якія былі вырабленыя з камплектуючых, дастаўленых з-за мяжы, ужо пакрыліся іржою
Працы на сталічных прыпынках, якія было запланавана абсталяваць навесамі ў 2008 годзе, ужо скончыліся. Калі некаторых навесаў яшчэ няма, значыцца, іх не было ў планах на мінулы год, кажа старшыня аддзела тэхнічнага нагляду "Гаррэмаўтадора" Марыя Еўсікава.

Паводле яе слоў, да 31 сакавіка 2009 года абсталююць яшчэ 215 прыпынкаў, якія будуць каштаваць дзяржаве каля паўмільёна долараў. Але некаторыя прыпынкі ўсё ж застануцца без навесаў.

Марыя Еўсікава: "Адзін навес каштуе ў сярэднім 6 мільёнаў рублёў. Да 31 сакавіка гэтага года плануецца ўсталяваць 215 новых навесаў. Дзесьці старыя будзем мяняць, дзесьці людзі скардзіліся, дзесьці ўвогуле не было. Што тычыцца вуліц, дзе ідзе капрамонт, напрыклад на Пляханава, як толькі вуліцу ўвядуць у эксплуатацыю, тады і будуць навесы".

Нагадаем, навесы былі знесеныя ў сталіцы паводле рашэння Мінгарвыканкама аб ліквідацыі прыватных шапікаў. Шмат дзе да гэтага часу не існуе перакрыццяў, якія б хавалі ад ветру, снегу і дажджу жыхароў горада, якія чакаюць грамадскі транспарт.


Пра тое, што камплектуючыя для навесаў завозіліся з-за мяжы, можна пачытаць тут








На здымку: Так выглядае прыпынак грамадскага транспарту на вул. Варанянскага ў Мінску. Навес быў усталяваны тыдзень таму

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі