Дзярждэп ЗША: Расія пагражае свету не менш за ісламістаў

Пра гэта заявіла памочнік дзяржаўнага сакратара па справах Еўропы і Еўразіі Вікторыя Нуланд на амерыкана-цэнтральна-еўрапейскім стратэгічным форуме ў Вашынгтоне. "Нам трэба дапамагчы Украіне абараніць сябе, але ваеннага рашэння канфлікту няма, калі Расія вырашыць нанесці ўдар па Украіне, таму што расійскае войска заўсёды будзе большым", — перадае УНІАН словы Нуланд. 

Памочнік дзяржсакратара таксама параўнала дзеянні Расіі з пагрозай міжнароднага тэрарызму з боку Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта. "Усе мы павінны працаваць над тым, каб зрабіць цэнтральнаеўрапейскую прастору немагчымай для пранікнення ідэй тэрарызму і экстрэмізму", — падкрэсліла Нуланд. 

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі