Дзярждэп ЗША ўскладае адказнасць за цяперашні стан адносін з Беларуссю на Мінск

Дзярждэп ЗША ўскладае адказнасць за цяперашні стан адносін з Беларуссю на Мінск

Дзярждэпартамент ЗША ўскладае адказнасць за цяперашні стан адносін з Беларуссю на афіцыйны Мінск. Гэта вынікае з заявы на брыфінгу кіраўніка прэс-службы Дзярждэпа Нэда Прайса. Ён пракаментаваў адкліканне МЗС Беларусі згоды на прызначэнне Джулі Фішэр амбасадаркай ЗША ў нашай краіне і скарачэнне з 1 верасня штата амбасады да пяці чалавек (на прапанову беларускага знешнепалітычнага ведамства) — гэта своеасаблівы адказ на новыя амерыканскія санкцыі.

"Мы расчараваныя цяперашнім станам нашых дачыненняў з Беларуссю", — заявіў Прайс. Паводле яго слоў, "беларускія ўлады нясуць адказнасць за пагаршэнне адносін паміж ЗША і Беларуссю".

У Вашынгтоне заявілі, што Злучаныя Штаты будуць працягваць падтрымліваць дэмакратычныя памкненні беларускага народа, падтрымліваць кантакты з лідарамі дэмакратычнага руху.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі