Дзяржсакратар ЗША прыедзе ў Беларусь 1 лютага

Дзяржсакратар ЗША прыедзе ў Беларусь 1 лютага

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа наведае Беларусь 1 лютага, перадае "Радыё Свабода". 

Раней яго візіт быў запланаваны на 4 студзеня. У яго намячаліся сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Аднак потым Пампеа адклаў сваю паездку ў Еўропу ў сувязі з нападам на амбасаду ЗША ў Іраку.

Падчас цяперашняга туру Пампеа наведае Лондан (29–30 студзеня), Кіеў (30 студзеня і 1 лютага), Мінск (1 лютага), Нур-Султан (1–2 лютага), Ташкент (2–3 лютага).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі