Дзёрзкае абрабаванне крамы ў мінскай Чыжоўцы (фота)
Двое маладых хлопцаў спрабавалі вынесці з крамы “Пчолка” два літровыя пакеты віна.
Павел, відавочца здарэння, якое адбылося на вуліцы Убарэвіча, расказаў Еўрарадыё, што стаў сведкам размовы супрацоўніцы крамы з міліцыянтамі. Згодна са словамі жанчыны, злачынцы маюць добра адпрацаваную схему.
Павел: “Прадавачка расказала, што гэта ўжо не першы раз, што ў такіх злодзеяў ёсць адпрацаваная схема. Прыходзяць у краму па віно, прадаўцы ставяць на прылавак яго, а потым адзін хапае прадавачку за рукі, а іншы за віно — і уцякаць. На гэты раз прадавачка паспела ўхапіцца за скрынку і атрымала ўдар у твар”.
Аднак на гэты раз аматарам бясплатнага алкаголю не пашанцавала. На выхадзе група з двух маладых мужчын і дзяўчыны сутыкнулася з міліцэйскім нарадам. Праз некалькі хвілін іх скруцілі, пагрузілі ў міліцэйскі аўтамабіль і павезлі ў пастарунак.