ЕБРР не разглядае магчымасць выдачы крэдыту Беларусі

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцці (ЕБРР) не разглядае магчымасць выдачы крэдыту Беларусі. Пра гэта заявіў кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР у Беларусі Валдас Віткаўскас у Мінску падчас прэзентацыі "Дакладу аб працэсе пераходу за 2008 год". Ён паведаміў, што афіцыйны Мінск не рабіў такі запыт і ЕБРР не гатовы такі запыт разглядаць. Таксама В.Віткаўскас паведаміў, што быў зварот з боку Беларусі аб працягу і магчымым пашырэнні фінансавання прыватнага сектара і банкаў, якія працуюць у Беларусі. Ён растлумачыў, што ў такім кантэксце ЕБРР гатовы працягваць супрацоўніцтва.

Што датычыць сумаў фінансавання, то яны, па словах кіраўніка прадстаўніцтва, будуць залежаць ад пэўных праектаў.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі