ЕБРР прагназуе зніжэнне сёлета ВУП Беларусі на 4%

ЕБРР прагназуе зніжэнне сёлета ВУП Беларусі на 4%

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) прагназуе зніжэнне сёлета ВУП Беларусі на 4%. Інфармацыя пра гэта змешчана ў яго чарговым аглядзе. У ім таксама ацэньваецца скарачэнне ВУП Расіі на 10%, Украіны — на 30% (прычына — агрэсія РФ), але з аднаўленнем у 2023-м да 25%. У той жа час у Польшчы чакаецца рост ВУП на 4%, у Літве — на 2%, у Латвіі — на 1,5%.

Іншыя міжнародныя фінансавыя арганізацыі даюць для Беларусі горшы прагноз. Напрыклад, МВФ прагназуе скарачэнне беларускай эканомікі на 6,4%, а Сусветны банк — на 6,5%. Улады Беларусі афіцыйна дэкларавалі рост ВУП па выніках года на 2,9%. Але ва ўмовах санкцый і вайны ва Украіне такі прагноз давядзецца пераглядаць.

Перспектывы ВУП Беларусі ў 2023-м у ЕБРР лічаць туманнымі. Адзначаецца, што шмат будзе залежыць ад геапалітычных працэсаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі