The Economist: У Беларусі высокія рызыкі ўзнікнення сацыяльных хваляванняў

У ім Беларусь аднесеная да групы краін з высокімі рызыкамі ўзнікнення сацыяльных хваляванняў у 2014 годзе.



Акрамя нашай краіны ў спіс патрапілі: Албанія, Алжыр, Бразілія, Балгарыя, Камбоджа, Камерун, Чад, Кітай, Харватыя, Кіпр, Эфіёпія, Гаіці, Гандурас, Іран, Казахстан, Кыргызстан, Македонія, Малдова, Марока, Таджыкістан, Туркменістан, Украіна, Шры-Ланка, Іспанія.



"Зніжэнне даходаў і высокі ўзровень беспрацоўя не заўсёды суправаджаюцца беспарадкамі, — адзначаюць аўтары даследавання. — Але калі эканамічным праблемам спадарожнічаюць іншыя элементы ўразлівасці, то ўзнікае высокая рызыка нестабільнасці. Такія фактары ўключаюць значную няроўнасць у даходах, дрэннае кіраванне, нізкія ўзроўні сацыяльнага забеспячэння, этнічную напружанасць і беспарадкі, што мелі месца раней. Відаць, асаблівае значэнне ва ўзнікненні беспарадкаў апошнім часам мае эрозія даверу да ўрадаў і інстытутаў".



У артыкуле адзначаецца, што гэтыя прагнозы нельга разглядаць як беспамылковыя, інфармуе БелаПАН.
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі